Прэзыдэнт Беларусі не выключае, што да здарэньня ля амбасады РФ датычны расейскі бок.
«Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт. Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
31 жніўня невядомыя кінулі «кактэйль Молатава» у машыну, прыпаркаваную ля амбасады Расеі ў Менску. Міліцыя завяла крымінальную справу.
«Што тычыцца гэтай хуткай абвінаваўчай рэакцыі з боку Расеі, то я пачынаю падумваць, каму гэта трэба было? (…) Нам гэта патрэбная была чарга гэтых прапагандысцкіх фільмаў? Ну, ужо ніяк нам гэта ня трэба было», — разважаў Лукашэнка.
«Гэты абвінаваўчы тон вестуноў Крамля кажа пра тое, што праваахоўным органам трэба ўважліва паглядзець на гэты інцыдэнт», — адзначыў ён.
Кіраўнік Беларусі назваў вэрсію пра датычнасьць расейскага боку да здарэньня «цікавай». «Мы будзем яе адпрацоўваць», — паабяцаў Лукашэнка.
«Атака першая, атака другая, атака трэцяя ў СМІ, беспрэцэдэнтны ціск у эканоміцы. Не атрымліваецца. Хацелі прэзыдэнта нахіліць — атрымліваецца наадварот», — такімі словамі Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў цяперашні стан расейска-беларускіх дычыненьняў.

Атака першая, атака другая, атака трэцяя ў СМІ, беспрэцэдэнтны ціск у эканоміцы. Не атрымліваецца.