“Тое, што адбылося ў Менску ўначы, спроба падпаліць нашу амбасаду, нанесьці шкоду – пачатак перадвыбарчай кампаніі прэзыдэнта Лукашэнкі", – так віцэ-сьпікер Дзярдумы Расеі, лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў у інтэрвію расейскаму тэлебачаньню інцыдэнт на тэрыторыі амбасады Расеі ў Беларусі.
"Можа быць, нават ня ён сам гэта запраграмаваў, але зь яго штабу. Яны вырашылі да ўпору абвастрыць адносіны з Расеяй, і вось на гэтым фоне прыцягнуць на бок Лукашэнкі патрыётаў Беларусі, – заявіў Уладзімір Жырыноўскі. – Што вось, маўляў, Расея адвярнулася ад Беларусі, разыграць антырасейскую карту. А знайсьці выканаўцаў заўсёды лёгка. Моладзь любіць любыя экстрэмісцкія дзеяньні. Дай ім бутэлькі, яны паўкраіны спаляць".