Магілёўскаму актывісту руху "Гавары праўду" Ігару Каваленку сёньня вярнулі канфіскаваныя 13 жніўня незапоўненыя падпісныя аркушы за вылучэньне Уладзімера Някляева дэпутатам на Чацьвёрты ўсебеларускі народны сход. 1071 падпісны аркуш міліцыянты забралі падчас ператрусу машыны актывіста.
Ігар Каваленка: “Мне патэлефанавалі з апорнага пункту міліцыі й сказалі прыехаць і забраць друкаваную прадукцыю, якую канфіскавалі пры дапамозе дзяржаўтаінспэкцыі. Гэта так званыя пустаграфы, незапоўненыя падпісныя аркушы. Я ў маёра запытаў: “Што ніякай крамолы ў іх не знайшлі?”. Ён адказаў: “Не знайшлі”. Склалі пратакол апытаньня. Там пазначылі, якую дабрачынную арганізацыю я ачольваю. Што яна робіць. Запытвалі ў мяне, ці знаходжуся я ў палітычных апазыцыйных партыях. Маёр запытаўся: “Ці прайшоў усебеларускі народны сход?”. Я адказаў: “Яшчэ не прайшоў, таму гэтыя аркушы нам яшчэ спатрэбяцца”. Ён неяк адразу сумеўся, аднак загад жа ў яго, відаць, быў — аддаць аркушы, і ён іх аддаў. Яны, відаць, думалі, што сход ужо прайшоў”.
Пасьля ператрусу міліцыянтамі машыны Каваленкі невядомыя сапсавалі дзьверы ў офісе руху “Гавары праўду”. Міліцыя шукае зламысьнікаў. Рамонт дзьвярэй абышоўся актывістам у 140 тысяч рублёў.