Сьвет учора і сёньня, 19-20 жніўня

1
Грузія. Паліцыянт затрымлівае ўдзельніка дэманстрацыі супраць забароны вулічнага гандлю ў Тбілісі

2
Гаіці. Дэманстрацыя ахвяраў студзеньскага землятрусу ў Порт-О-Прэнсе, якія дагэтуль жывуць у часовых намётах

3
Індыя. Кашмірская жанчына каля свайго дома ў Срынагары пасьля налёту індыйскіх вайскоўцаў

4
Расея. Пажар на сьметніку ў падмаскоўным Сабураве

5
Гандурас. Прэзыдэнт Парфірыё Лоба наведвае раёны, пацярпелыя ад залеўных дажджоў у Тэгусігальпе

6
Пакістан. Жыхары раёнаў, пацярпелых ад паводкі вяртаюцца дадому

7
ЗША. Бо, Першы Сабака краіны, прыляцеў разам з прэзыдэнтам Баракам Абамам на сямейны адпачынак

8
Тайлянд. Расейскага гандляра зброяй Віктара Бута эскартуюць на судовае паседжаньне ў Бангкоку

9
Францыя. Цыганская сям'я на царкоўным зьлёце “Сьвятло і жыцьцё” ў Сэмуцье-Мантасоне на поўначы Францыі

10
Баўгарыя. Цыганскі табар у ваколіцах Сафіі. Францускія ўлады пачалі высылку цыганоў у Румынію і Баўгарыю

11
Індыя. Дзеці з абшчыны парсаў у Мумбаі на адзначэньні Наўрузу - зараастрыйскага Новага Году

12
Грузія. Яблычны Спас у адной з цэркваў Тбілісі