Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чучхэ ў Інтэрнэце і ня толькі


19 жніўня, у дзень, калі адзначаецца 19-ая гадавіна путчу ГКЧПістаў, ёсьць добрая нагода ўявіць, што было б, калі б...

А можна і не ўяўляць, а адкрыць YouTube.

Тут пару тыдняў таму паўночнакарэйскія ідэёлягі Чучхэ завялі свой аккаўнт і пачалі выкладаць ролікі адпаведнага зьместу.



Відэаролікі ня надта якасныя, і яны выключна па-карэйску, хаця па сюжэце, а таксама на інтанацыі дыктара можна зразумець іх зьмест і скіраванасьць. Як, для прыкладу, сюжэт пра прошукі паўднёвых суседзяў-імпэрыялістаў, што самі патапілі свой карабель .



Калі з відэапрапагандай пакуль ня надта, куды лепш выглядае справа з традыцыйнай тэкстава-фатаграфічнай агітацыяй. Расейскамоўная старонка ў "жывым журнале" з яшчэ больш жывой назвай-лёзунгам "Хранить чучхейский и национальный характер революции и строительства нового общества!" сагрээ сэрца ня толькі менскаму ветэрану, які ганіць прошукі "Народнай волі", але навучыць і БРСМаўскага актывіста, якому бракуе вопыту сапраўднай ідэалягічнай работы. Ну, сапраўды, што гэта такое "Я love Беларусь"? Ды яшчэ, калі сардэчка зроблена ці то з гамбургера, ці то з драніка!



Іншая рэч – плякат "Ответить на удар – ударом, на возмездие – возмедием, а на тотальную войну – тотальной войной!" Лозунг як бы спэцыяльна да расейска-беларускага тэлевізійнага лета напісаны.

Жывуць ідэі Чучхэ! І ня толькі на поўнач ад 38 паралелі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG