Аргкамітэт партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" пачынае кампанію ў абарону касьцёла Святога Язэпа і комплексу кляштара бернардынцаў у Менску і за вяртаньне будынкаў вернікам.
Як паведаміў сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец, такое рашэньне прынятае 18 жніўня падчас пасяджэньня групы, створанай БХД для абароны комплексу будынкаў. На першым этапе, на працягу бліжэйшых двух тыдняў, актывісты БХД плянуюць сабраць у 14 гарадах Беларусі "максымальную колькасьць подпісаў за вяртаньне комплексу вернікам". У бліжэйшыя выходныя, 21-22 жніўня і 28-29 жніўня, збор подпісаў пройдзе каля менскіх касьцёлаў.
Сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў Адміністрацыю прэзыдэнта, КУП "Мінская спадчына", якое займаецца рэканструкцыяй комплексу, у профільныя дзяржустановы, а таксама ў Ватыкан і замежныя амбасады, паведаміў палітык.
"Калі рэакцыі на зварот ня будзе, БХД плянуе пачаць штодзённае пікетаваньне будынкаў касьцёла і кляштара, а таксама пачаць шырокую кампанію салідарнасьці. Мы разьлічваем, што гэтая кампанія будзе міжканфэсійнай, і да нас далучацца ня толькі каталікі, але і праваслаўныя, пратэстанты, вернікі іншых канфэсій ", – адзначыў Севярынец.
4 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску галоўны інжынэр прадпрыемства "Мінская спадчына" Міхаіл Жых заявіў, што ў будынку былога кляштара бэрнардынаў плянуецца стварыць гатэль.
У 2007 годзе прэзыдэнту Лукашэнку быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртаньне кляштара вернікам, аднак у пачатку гэтага году пачаліся работы па рэканструкцыі манастыра.
24 чэрвеня сёлета упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ня выключыў магчымасьці вяртаньня вернікам будынкаў былога кляштара і касьцёла.