Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Настаўнікамі няхай працуюць іншыя”


Ці хацелі б вы быць настаўнікам, альбо каб вашы дзеці сталі настаўнікамі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Хлопец: “Не, зараз гэта папросту ня толькі не прэстыжна, але праца патрабуе значных высілкаў, а зь яе нават не пражывеш. Ды і стаўленьне да гэтай працы, кажучы па-расейску: “Если мозгов нет, иди в мед или пед…”.

Ягоны сябра:
“Не, гэта не мая стыхія. Я хоць дзяцей люблю, але не хачу браць на сябе такую адказнасьць… Добра, што хоць сам нейкім чынам нечаму навучыўся”.

Спадар: “Я не задумваўся і без падрыхтоўкі не магу адказаць на такое пытаньне”.

Спадарыня: “Не, гэта занадта цяжкая праца і адказнасьць. Ды і потым, яна не аплачвацца”.



Спадарыня: “Думаю, каб працаваць настаўнікам, трэба мець прыродныя дадзеныя. Факт тое, што прафэсія малааплатная, а кожны чалавек цяпер задумваецца найперш аб матэрыяльным дабрабыце. Гэта прафэсія даходу не прынясе”.

Спадарыня: “Не, навошта столькі цяжару ўзвальваць на сябе? Няхай іншыя гэтым займаюцца. І дачка мая гэтага ня хоча, занадта вялікая адказнасьць”.

Спадарыня: “Я і так настаўніца. Заробак нізкі, і шмат паперак трэба розных запаўняць. У чалавека павінна быць да гэтага нейкае жаданьне”.

Карэспандэнт: “А дзецям сваім вы параілі б быць настаўнікамі?”

Спадарыня: “Не, бо ў мяне хлопчык, а хлопчык і настаўнік — гэта ніяк не стасуецца. Ён і на сям’ю не заробіць”.

Спадарыня: “Калі заканчвала школу — хацела. Нават паступіла ў пэдагагічны на настаўніцу пачатковых клясаў. А потым спалохалася, што гэта надта вялікая адказнасьць. І я выбірала паміж сям’ёй і спэцыяльнасьцю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG