10
Камандуючы сумеснымі сіламі ЗША і НАТА ў Аўганістане і кіраўнік аўгансікіх войскаў. - Генэрал Дэйвід Пэтрэўс, камандуючы сумеснымі сіламі ЗША і НАТА ў Аўганістане, заявіў, што пакуль няясна, ці змогуць ЗША пачаць вывад сваіх войскаў з краіны ў ліпені 2011-га году, як абяцаў прэзыдэнт Абама. У інтэрвію кампаніі NBC Пэтрэўс заявіў, што ў вайне супраць талібаў ёсьць посьпехі і паражэньні і пакуль рана падводзіць канчатковыя вынікі.