Вось толькі некаторыя зь іх.
- 19 жніўня 1991 г. – група высокапастаўленых чыноўнікаў СССР утварыла Дзяржкамітэт па надзвычайным становішчы (ГКЧП) і зьдзейсьніла няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту.
- 14 жніўня 1992 г. – пачатак грузіна-абхазская вайна, у якой з абодвух бакоў актыўна ўдзельнічалі расійскія грамадзяне.
- 4 жніўня 1994 г. – арыштаваны Сяргей Маўродзі, павалілася "піраміда МММ".
- 7 жніўня 1994 г. – у Башкірыі з-за прарыву вадасховішча загінулі 29 чалавек.
- 6 жніўня 1996 г. – ваяўнікі занялі чачэнскую сталіцу Грозны, забітыя сотні вайскоўцаў і мірных жыхароў.
- 29 жніўня 1996 г. – на Шпіцбэргене разьбіўся расейскі Ту-154, загінулі 129 пасажыраў і 12 членаў экіпажу.
- 17 жніўня 1998 г. – улады РФ абвясьцілі пра дэфолт
- 7 жніўня 1999 г. – атрады чачэнскіх ваяўнікоў уварваліся ў Дагестан, пачалася другая чачэнская вайна.
- 8 жніўня 2000 г. – выбухнула бомба ў пераходзе на Пушкінскай плошчы ў Маскве, загінулі 13 чалавек.
- 12 жніўня 2000 г. – у Баранцавым моры патанула атамная субмарына "Курск" са 118 маракамі на борце.
- 27 Жніўня 2000 г. – пажар на Астанкінскай тэлевежы ў Маскве.
- 19 жніўня 2001 г. – выбух на Кіраўскім рынку ў Астрахані – 8 чалавек загінулі, 58 былі параненыя.
- 8 жніўня 2002 г. – у выніку паводкі і сьмерчу ў Наварасійску загінулі 59 чалавек.
- 19 жніўня 202 г. – у Чачні зьбіты ваенны верталёт Мі-26, загінулі 127 вайскоўцаў.
- 1 жніўня 2003 г. – тэрарыст-сьмяротнік падарваў ваенны шпіталь у Маздоку. Загінулі 50 чалавек.
- 30 жніўня 2003 г. – у водах Баранцава мора падчас буксіроўку да месца ўтылізацыі затанула атамная падводная лодка Да-159. Загінулі 9 чалавек.
- 24 жнівень 2004 г. – у Тульскай і Растоўскай абласьцях тэрарыстамі падарваныя самалёты Ту-134 і Ту-154, ахвярамі сталі 90 чалавек.
- 31 жніўня 2004 г. – тэрарыстка-сьмяротніца падарвалі сябе каля мэтро "Рыская" у Маскве. Дзесяць чалавек забітыя.
- 4 Жніўня 2005 г. – у бухце Бярозавы (Камчатка) не змог усплыць батыскаф АС-28 ВМФ Расеі. Семярых падводнікаў выратавалі брытанскія і амэрыканскія спэцыялісты.
- 21 Жнівень 2006 г. – Выбух бомбы на Чаркізаўсім рынку ў Маскве, загінулі 13 чалавек.
- 22 жніўня 2006 г. ва Ўкраіне трапіў у навальніцу і разьбіўся расейскі Ту-154. У авіякатастрофе загінулі 170 чалавек.
- 13 жніўня 2007 г. – аварыя цягніка «Неўскі экспрэс» у выніку падрыву чыгуначнага палатна.
- 7 – 12 жніўня 2008 г. – расейска-грузінская вайна.
- 17 жніўня 2009 г. – тэракты ў Назрані і Назранскім раёне Інгушэціі. 25 чалавек загінулі, 138 параненыя.
- 17 жніўня 2009 г. – аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС. Загінула 75 чалавек, ГЭС выведзена са строю.
- Жнівень 2010 г. – пажары па ўсёй Расеі.
Што да Беларусі, што розныя сумныя падзеі адбываліся ў ёй ураздроб: Чарнобыль выбухнуў у красавіку (1986 г.), трагічная цісканіна на пераходзе мэтро станцыі “Няміга” у траўні (1999), Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі скрадзеныя ў верасьні (1999), абвал курсу беларускага рубля здарыўся ў сакавіку 1998 году, а потым яшчэ і ў жніўні, разам з расейскім дэфолтам, дэвальвацыя – студзень 2009, выбух на Дзень рэспублікі адбыўся ў ліпені (2008), спроба захопу дзяцей у закладнікі адбылася таксама ў ліпені (1996).
Пікі энэргетычных “войнаў” з Расеяй таксама прыпадаюць на розныя месяцы: першы крызіс з адключэньнем газу – люты 2004, сёлетні – у чэрвені, нафтавая “вайна” з адключэньнем – студзень 2007.
Гэты сьпіс, відавочна няпоўны, не ўключае ў сябе падзеі, якія дапускаюць розныя палітычныя ацэнкі: абраньне А.Лукашэнкі прэзыдэнтам для каго гора, для каго – сьвята. А драматызм і нават трагізм пералічаных падзеяў відавочны для людзей незалежна ад палітычных перакананьняў. Можна заўважыць, што яны збольшага прыпадаюць на першую частку году: студзень – ліпень.
І ўсё ж – ці ёсьць у Беларусі свой “чорны” месяц?