Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павялічыла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Ўкраіну


Беларусь у першым паўгодзьдзі гэтага году павялічыла аб'ём паставак нафтапрадуктаў ва Ўкраіну на 35% параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году. Пастаўкі перавысілі 500 тысяч тон.


Аснову беларускага экспарту склала дызэльнае паліва і аўтабэнзін маркі АІ-92. Таксама на ўкраінскі рынак Беларусь экспартавала аўтабэнзіны марак "Нармаль-80" і АІ-95, перадае "Інтэрфакс".

"Беларуская нафтавая кампанія" пастаўляе ва Ўкраіну ўвесь аб'ём нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца з вэнэсуэльскай нафты. Рост экспарту нафтапрадуктаў тлумачыцца "актыўнай збытавай палітыкай" кампаніі.

"Беларуская нафтавая кампанія" мае сваю даччыную збытавую структуру — кампанію "БНК-Украіна".

Апроч таго, пастаўкі рабіла і "Беларуснафта", якая перапрацоўвае на беларускіх НПЗ усю нафту, якая здабываецца ў Беларусі, на ўмовах працэсінгу.

Паводле адмыслоўцаў, украінскі рынак пэрспэктыўны для беларускай нафтаперапрацоўкі, нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю ў гэтай сфэры.

"Беларуснафта" адчыніла ва Ўкраіне даччыную кампанію "Беларуснафта-Ўкраіна", якая будзе гандляваць нафтапрадуктамі ў розьніцу і дробным оптам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG