Міліцыянтка папрасіла паказаць пашпарты, але ў актывістаў іх не было. Хлопцаў затрымалі для высьвятленьня асобы. У пастарунку на іх склалі пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку.
Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Германовіч высьветліў, што ў дзеяньнях актывістаў не было парушэньняў і не было сьведак нейкіх парушэньняў. Ён спыніў справу.