11
Ахмадзінеджад перажыў выбух - Паводле іранскага інтэрнэт сайту Khaberonline.ir , які, верагодна мае крыніцы набліжаныя да сьпікера парлямэнту, сёньня ў часе паездкі прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада на захад краіны ў горадзе Хамедан адбыўся выбух. Паведамляецца, што Ахмадзінеджад не пацярпеў і выступіў з плянаванай прамовай, якая перадавалася па дзяржаўным тэлебачаньні. Паводле тэлевізійнай станцыі Аль –Арабія, нападнік, які кінуў гранату ў калёну, быў затрыманы. Іншы іранскі сайт паведаміў, што спрацавала самаробная выбуховая прылада. Лібанскае тэлебачаньне паведамляе, што некалькі чалавек суправаджэньня былі параненыя.