2
Наступствы пажару ў вёсцы Беламут, што ў 130 кілямэтрах ад Масквы. - У сувязі са смогам ад тарфяных і лясных пажараў, які накрыў практычна ўсе раёны расейскай сталіцы, маскоўскія эколягі і лекары раяць жыхарам менш выходзіць на вуліцы, дзецям да трох гадоў і пажылым людзям апранаць марлевыя маскі, таксама трымаць вокны ноччу шчыльна зачыненымі.