Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прапануе альтэрнатыву "Паўднёваму патоку"


Украіна гатовая прапанаваць праект пашырэньня газатранспартнай сыстэмы ў якасьці альтэрнатывы будаўніцтву газаправоду “Паўднёвы паток”.

Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага ўраду Мікола Азараў, паведамляе “Інтэрфакс”.

“Нядаўна мы выйшлі зь яшчэ адной ідэяй. Гэта пэўная альтэрнатыва “Паўднёваму патоку”: мадэрнізацыя сыстэмы нашых паўднёвых газаправодаў, якія дазволяць у той жа пункт Эўразьвязу, а менавіта ў баўгарскі Бургас, дастаўляць дакладна такую ж колькасьць газу, якую Расея плянуе пастаўляць праз “Паўднёвы паток”, — заявіў Азараў.

Ён адзначыў, што гэты праект пакуль што знаходзіцца ў стадыі тэхнічнага ўзгадненьня, а перамовы працягваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG