Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі: Беларусь мае ўвайсьці ў трыццатку найлепшых для бізнэсу


Беларусь у пачатку наступнага пяцігодкі павінна ўвайсьці ў трыццатку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Як падае БЕЛТА, гэтую заяву Сідорскі зрабіў сёньня на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў і ляўрэатаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2009 году".

Сяргей Сідорскі адзначыў, што Беларусь зрабіла ў гэтым напрамку значны рух наперад, дзякуючы чаму за кароткі прамежак часу бізнэс-клімат у краіне палепшыцца ў два разы.

Кіраўнік ураду дадаў, што гэтая мэта дастаткова амбіцыйныя, і для яе дасягненьня ў Беларусі неабходна прыняць шэраг нарматыўных дакумэнтаў і па падатковым заканадаўстве, і па ўмовах таварна-грашовых адносін. "Мы павінны зрабіць значны рух насустрач бізнэсу і выканаць гэтую працу, як бы ні было цяжка асобным дзяржслужбоўцам", – сказаў Сідорскі.

Паводле справаздачы Сусьветнага банку "Doing Business 2009" ( рэйтынг умоваў вядзеньня бізнэсу ў 181 краіне) Беларусь заняла 85-е месца (год раней было 115-е). Сусьветны банк назваў Беларусь у чацьвёрцы найбольш пасьпяховых краін-рэфарматараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG