Сьвет учора і сёньня, 19-20 ліпеня

1
Кітай. Паводка ў правінцыі Сычуань.

2
Пакістан. Мусонныя дажджы затапілі Лагор.

3
Ірак. Прыхільнікі гнастычнай сэкты мандэяў (якіх у Іраку налічваецца 100 тыс.) адзначаюць у Багдадзе мандэйскі Новы Год.

4
Гішпанія. На пляжы ў Малязе.

5
Францыя. Сьпёка ў Парыжы, на знаку папярэджаньне: “Праход да фантанаў забаронены”.

6
Францыя. На беразе Сэны ўжо дзявятае лета запар усталёўваецца штучны пляж з пальмамі, душам і гамакамі.

7
Расея. Асёл-удзельнік рэклямнай акцыі нечакана ўзьляцеў у неба на беразе Азоўскага мора.

8
Расея. Удзельнікі палёту Саюз-Апалон (1975) Томас Стафард і Вэнс Брэнд з Уладзімірам Пуціным у Маскве.

9
Тайлянд. Паліцыя эскартуе расейскага піяніста Міхаіла Плятнёва ў суд у Патаі пасьля яго вяртаньня з Македоніі.

10
Індыя. Разявакі назіраюць за ратаўнічымі працамі пасьля аварыі двух цягнікоў, у выніку якой загінула 57 чалавек.

11
Данія. Парад у першы дзень Міжнароднага кангрэсу Санта-Клаўсаў у Капэнгагене.

12
Ізраіль. Малітва ў традыцыйны дзень смутку ў 9-ты дзень месяца ава каля Бэтлеему.

13
Нікарагуа. Прэзыдэнты Абхазіі і Нікарагуа Сяргей Багапш і Даніэль Артэга на сьвяце гадавіны сандынісцкай рэвалюцыі.

14
Нікарагуа. Удзельнік урачыстасьцяў 31-й гадавіны сандынісцкай рэвалюцыі.