Беларускія вязьні ГУЛАГу і грамадзка-палітычныя актывісты Барысаўшчыны правялі ў апошні шлях аднаго з удзельнікаў паўстаньня палітычных вязьняў Варкуты, беларускага патрыёта Івана Цімафеевіча Апета. Ён памёр 3 ліпеня на 88-м годзе жыцьця пасьля цяжкой хваробы. Пахаваны 4 ліпеня на вясковых могілках каля Барысава.
Іван Апет нарадзіўся 18 чэрвеня 1923 году і стаўся адным з таго пакаленьня беларускіх патрыётаў, якія прайшлі праз усе пакуты камуністычнай і фашыстоўскай сыстэм. Грамадзка-палітычны актывіст з Барысаўшчыны Зьміцер Бародка гэтак згадвае Івана Апета:
"Ён прайшоў праз вайну, і атрымалася так, што ваяваў і на тым, і на тым баку. Калі прыйшлі немцы, то бальшыня маладых хлопцаў зь яго атачэньня пайшлі ваяваць супраць камуністаў. І ён апавядаў, як бацька сказаў: будзем змагацца супраць камуністаў. І гэтак Іван Цімафеевіч распачаў змаганьне з партызанамі. Пасьля, калі прыйшлі "саветы", то яго забралі ў чырвонае войска, і ён дайшоў да Кёнігсбэргу. Словам, цікавы, але адначасна і драматычны лёс”.
У вайну Іван Апет атрымаў мэдаль "За адвагу", а пасьля яе заканчэньня, 18 красавіка 1946 году, быў арыштаваны і пакараны 25 гадамі лягераў. У зьняволеньні пазнаёміўся з палымяным беларускім патрыётам Усеваладам Родзькам, доктарам Янкам Геніюшам. Удзельнічаў у лягерным паўстаньні ў Варкуце, вызвалены пасьля сьмерці Сталіна ў 1956 годзе. Але праз усё жыцьцё цікавіўся палітычнымі падзеямі, заставаўся беларускім патрыётам, падтрымліваў стасункі з былымі вязьнямі сталінскіх лягераў. Адна зь іх, Надзея Дземідовіч, гэтак згадвае паплечніка:
"Пра мяне было напісана ў нейкай газэце, і ён па гэтай газэце знайшоў мяне — дабіўся, што гэта Калодзішчы, і прыехаў сюды. Гэтак мы пазнаёміліся, і ён шмат распавядаў пра сваё жыцьцё. Ён меў сваю хату, быў добрым гаспадаром. Быў шчырым, працавітым і вялікім патрыётам. Ён вельмі любіў усё беларускае і для гэтага аднаго і хацеў жыць".
Іван Цімафеевіч да канца жыцьця памятаў свой лягерны нумар — 25 345 — і да канца жыцьця не баяўся казаць праўду, сьведчыць пра перажытае. Барысаўскаму дасьледчыку Раману Завадзкаму ён казаў гэтак: "Я ніколі ў сваім жыцьці нікога й нічога не баяўся. Ані ўчора, ані сёньня. Я й на працы — ці камуніст ты, ці хто — заўсёды сваё гавару, кажу тое, што думаю".
Іван Апет нарадзіўся 18 чэрвеня 1923 году і стаўся адным з таго пакаленьня беларускіх патрыётаў, якія прайшлі праз усе пакуты камуністычнай і фашыстоўскай сыстэм. Грамадзка-палітычны актывіст з Барысаўшчыны Зьміцер Бародка гэтак згадвае Івана Апета:
"Ён прайшоў праз вайну, і атрымалася так, што ваяваў і на тым, і на тым баку. Калі прыйшлі немцы, то бальшыня маладых хлопцаў зь яго атачэньня пайшлі ваяваць супраць камуністаў. І ён апавядаў, як бацька сказаў: будзем змагацца супраць камуністаў. І гэтак Іван Цімафеевіч распачаў змаганьне з партызанамі. Пасьля, калі прыйшлі "саветы", то яго забралі ў чырвонае войска, і ён дайшоў да Кёнігсбэргу. Словам, цікавы, але адначасна і драматычны лёс”.
У вайну Іван Апет атрымаў мэдаль "За адвагу", а пасьля яе заканчэньня, 18 красавіка 1946 году, быў арыштаваны і пакараны 25 гадамі лягераў. У зьняволеньні пазнаёміўся з палымяным беларускім патрыётам Усеваладам Родзькам, доктарам Янкам Геніюшам. Удзельнічаў у лягерным паўстаньні ў Варкуце, вызвалены пасьля сьмерці Сталіна ў 1956 годзе. Але праз усё жыцьцё цікавіўся палітычнымі падзеямі, заставаўся беларускім патрыётам, падтрымліваў стасункі з былымі вязьнямі сталінскіх лягераў. Адна зь іх, Надзея Дземідовіч, гэтак згадвае паплечніка
Ён вельмі любіў усё беларускае і для гэтага аднаго і хацеў жыць...