Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: Мытны саюз азначае зьмену курсу Масквы



Дамова аб мытным саюзе з Казахстанам і Беларусьсю і акцэнт на стварэньне адзінай эканамічнай прасторы з гэтымі краінамі абазначае зьмену эканамічнага курсу Расеі на былой савецкай тэрыторыі, піша сёньня амэрыканскі штодзёньнік The New York Times.

Расея — робіць выснову The New York Times — пачынае адыходзіць ад пазыкаў і непасрэдных паліўных субсыдый, робячы націск на больш маштабную эканамічную інтэграцыю.

"Гэта вельмі карысная зьмена парадыгмы ў дачыненьнях Расеі з блізкім замежжам, — цытуе газэта Яраслава Лісаволіка, галоўнага эканаміста філіялу Deutsche Bank у Маскве. — Раней гэта была вуліца з рухам у адзін бок, калі Расея раздавала эканамічныя падарункі ў абмен за палітычныя".

Паводле выданьня, дамова аб свабодным гандлі ў стратэгічным пляне палепшыць эканамічныя пэрспэктывы ўсяго рэгіёну, у якім "Расея
Расейская сельская гаспадарка можа пацярпець ад канкурэнцыі зь беларускай
зьяўляецца натуральным цэнтрам прыцягненьня".

The New York Times лічыць, што ў кароткатэрміновай пэрспэктыве расейская сельская гаспадарка можа пацярпець ад канкурэнцыі зь беларускай сельскай гаспадаркай, а расейскія сталеліцейныя заводы — ад канкурэнцыі з казахскімі сталеліцейшчыкамі. Але ў даўжэйшай пэрспэктыве адкрытасьць на канкурэнцыю дазволіць Расеі пазбыцца сваёй залежнасьці ад экспарту прыродных рэсурсаў і ўзмоцніць ролю Масквы як рэгіянальнага фінансавага і бізнэсовага цэнтру.

Яраслаў Лісаволік таксама сказаў газэце, што расейскія банкі асабліва зацікаўленыя ў прыватызацыі аб’ектаў беларускай эканомікі, якая ўсё яшчэ працуе паводле мадэлі савецкай эпохі.

Газэта адзначае, што Расея мае вялікую прыцягальную сілу і для іншых постсавецкіх краінаў, калі яна сапраўды захоча пабудаваць адзіную
Расейскія банкі асабліва зацікаўленыя ў прыватызацыі аб’ектаў беларускай эканомікі
эканамічную прастору з Казахстанам і Беларусьсю і дазволіць ня толькі свабодны рух тавараў, але і свабодны рух капіталу ды працоўнай сілы. Такой прыцягальнай сілай, на думку The New York Times, зьяўляецца вострая патрэба Расеі ў дадатковай працоўнай сіле. Насельніцтва Расеі паменшваецца, і ў краіне не хапае працоўных рук. У сувязі з гэтым выданьне згадвае, што лідэры Таджыкістану і Кіргізстану выказалі зацікаўленасьць у далучэньні да Мытнага саюзу ў той самы дзень, калі лідэры Расеі, Казахстану і Беларусі ў Астане падпісвалі ўступленьне ў сілу агульнага Мытнага кодэксу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG