Сьвет учора і сёньня, 4-5 ліпеня

1
Колішні польскі прэзыдэнт Лех Валэнса галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах 4 ліпеня. Новым прэзыдэнтам Польшчы, паводле папярэдніх вынікаў, абраны Браніслаў Камароўскі.

2
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан наведвае ў Ерэване мэмарыял генацыду армянаў

3
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустракаецца з азэрбайджанскай моладзьдзю

4
Наркотыкі, канфіскаваныя падчас нядаўняй спэцапэрацыі аўганскіх уладаў. Паводле аўганскага міністра ўнутраных справаў, было зьнішчана 16 тонаў наркотыкаў.

5
Новы камандуючы войскамі ЗША і НАТО ў Аўганістане Дэйвід Пэтрэўс на цырымоніі ўступленьня на пасаду ў Кабуле.

6
Цырымонія вясельля ў Таджыкістане

7
Наведнік у бібліятэцы ў горадзе Басра, на поўдні Іраку.