Паводле віцебскага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі, сьцяг вывесілі мясцовыя патрыёты ў падтрымку эканамічнай палітыкі Беларусі, незалежнай ад Расеі.
На даху дома № 10 па праспэкце Перамогі сьцяг правісеў каля паўгадзіны, пакуль яго зьнізу не заўважылі міліцыянты. Нехта з супрацоўнікаў падняўся на дах і скінуў сьцяг на зямлю. Потым яго завезьлі ў пастарунак — у Першамайскі РАУС, дзе знаходзяцца больш за дзясятак нацыянальных сьцягоў, вывешаных невядомымі і ня злоўленымі міліцыяй патрыётамі.