Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь скараціла газавы транзыт у Эўропу


Беларусь скараціла транзыт газу ў Эўразьвяз прапарцыйна недаатрыманым пастаўкам з Расеі.


Пра гэта піша Інтэрфакс са спасылкай на органы дзяржаўнага кіраваньня Беларусі.

«Беларусь пакуль не спыніла транзыт расейскага газу ў Эўропу, паменшыўшы яго транзыт прапарцыйна аб’ёму, які яна недаатрымлівае з Расеі. Газ у напрамку Эўропы ідзе, але яго транзыт паменшаны», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

Ва ўрадзе і Мінэнэрга Беларусі гэтую інфармацыю пацьвердзіць не змаглі.

У аўторак «Газпром» абмежаваў пастаўкі газу ў Беларусь на 30%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG