Паводле адваката Міхаіла Воўчака, у звароце да кіраўніка краіны як гаранта Канстытуцыі гаворыцца пра неабходнасьць абароны канстытуцыйных правоў Байковай. Таксама ў звароце утрымліваецца патрабаваньне аб вызваленьні яе з-пад арышту, паведамляецца пра незаконныя дзеяньні некаторых асоб Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Плянуецца, што прашэньне будзе накіраванае на наступным тыдні.
Як паведаміў Міхаіл Воўчак, з 31 траўня Сьвятлана Байкова абвясьціла галадоўку і працягвае трымаць да гэтага моманту. У выніку яе здароўе істотна пагоршылася. Агульны стан здароўя зьняволенай адвакат кваліфікуе як «цяжкое». 10 чэрвеня зь ёй сустракалася маці, паведамляе БелаПАН.
Сьвятлана Байкова знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 25 лютага.