Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад "дэмбелем" – ідэалягічная апрацоўка


Актывісту "Маладога фронту" Зьмітру Хведаруку застаецца служыць у войску 50 дзён. Для салдат гэтая дата -- знакавая і жаданая. Якраз напярэдадні яе ў салдацкім клюбе паказалі прапагандысцкі фільм БТ, у якім у абразьлівай форме распавядаецца пра дзейнасьць моладзевых актывістаў, у прыватнасьці — лідэра "Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча.

Зьміцер Хведарук паведаміў "Свабодзе", што апошнім часам не адчувае праблемаў у стасунках з камандаваньнем жодзінскай вайсковай часткі і таварышамі па службе. Таму яго зьдзівіла дэманстрацыя фільма БТ "Куды зводзіць дзяцінства "Маладая Беларусь".

"Адносіны з камандаваньнем нармалізаваліся. Ніякіх сур'ёзных канфліктаў ужо няма. Нядаўна, калі да нас завітаў камандзір брыгады, ён зазначыў, што я заслугоўваю ўзнагароджаньня нейкай ганаровай граматай за добрасумленную службу.

Чакаю вызваленьня. Сытуацыя ў казарме таксама нармалізавалася. Непакоіць паказ роліка БТ пра Артура Фінькевіча, дзе лаялі дзейнасьць апазыцыі, у прыватнасьці, Артура. Дэманстравалі фатаздымкі, дзе ён са мной. Мне незразумела, навошта паказвалі гэты фільм. Мне давялося пачуць шэраг непрыемных выказваньняў ад таварышаў па службе кшталту таго, што маладыя хлопцы не працуюць, займаюцца абы-чым і пры гэтым атрымліваюць грошы, якіх раней ніколі ня бачылі".

У вайсковай частцы, дзе служыць паплечнік Зьмітра Хведарука — Яўген Скрабец, таксама дэманстравалі фільмы пра "Малады фронт" і "Маладую Беларусь".

У Міністэрстве абароны кіраўнік упраўленьня інфармацыі Вячаслаў Раменьчык патлумачыў "Свабодзе", што загаду міністэрства дэманстраваць цяпер гэты фільм у вайсковых частках не было.
паказ фільмаў адбываўся ў рамках ...

"Ніякай разнарадкі няма. У нас плянаваньне выхаваўчай працы ў кожнай вайсковай частцы вядзецца камандаваньнем. Ёсьць плян, які зацьвярджаецца камандзірам, плян мерапрыемстваў. У рамках гэтых мерапрыемстваў яны й ажыцьцяўляюць паказ фільмаў".

Лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч выказаў сваё меркаваньне:

Артур Фінькевіч
"Лічу, што ўсё гэта робіцца невыпадкова, бо праз паўгода адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Моладзь — гэта самы актыўны сэгмэнт грамадзтва. Фільм гэты паказаны з мэтай дыскрэдытацыі, каб салдаты не маглі думаць па-добраму пра апазыцыю.

Салдаты, якія прайшлі падрыхтоўку ў войску, значна больш небясьпечныя для беларускага рэжыму, чым студэнты і гімназісты, бо на плошчы яны здольныя зрабіць значна больш".

Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч дадаў:

Зьміцер Дашкевіч
"Дзяржаўная прапаганда думае, што сваімі таннымі фільмамі зможа кагосьці агітаваць. Але, паводле незалежных крыніцаў, гэтая прапаганда ня мае ніякага ўплыву".

Разам са Зьмітром Хведаруком у войска гвалтоўна трапілі больш за дзясятак апазыцыянэраў. Міліцыянты і вайскоўцы, якія выконвалі загады людзей у цывільным, у кайданках прывезьлі ў войска Франка Вячорку і Івана Шылу. Апошніх у выніку давялося камісаваць з войска з прычыны стану здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG