Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задайце пытаньне лідэрам АГП і “Гавары праўду”


Канаду і ЗША наведваюць А.Лябедзька, Я.Раманчук, А.Дзьмітрыеў і У.Някляеў, якія маюць сустрэчы ў парлямэнце Канады і Дзярждэпартамэнце ЗША. Задайце пытаньне сябрам дэлегацыі.

На гэтым тыдні Канаду і ЗША наведвае дэлегацыя беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. У складзе дэлегацыі тры прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі: лідэр партыі Анатоль Лябедзька, ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук, міжнародны сакратар партыі Андрэй Дзьмітрыеў, а таксама лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў.

У плянах дэлегацыі – сустрэчы ў парлямэнце Канады, ў дзярждэпартамэнце ЗША, у дасьледных цэнтрах і рэдакцыях газэт.

У пятніцу сябры дэлегацыі будуць у нашым вашынгтонскім бюро, дзе возьмуць удзел у радыёмосьце з праскім офісам Свабоды.

Запрашаем вас паўдзельнічаць у гутарцы. Дасылайце пытаньні на сайт Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG