Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альтэрнатыўны падворак на фэстывалі нацыянальных культур


Украінская дэлегацыя
Украінская дэлегацыя

У VІІІ Рэспубліканскім фэстывалі нацыянальных культур, які з 4 па 6 чэрвеня праходзіў у Горадні, узялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 40 суполак нацыянальных меншасьцяў Беларусі.


Горадня ўжо восьмы раз прымала гасьцей фэстывалю нацыянальных культур. Цэнтар горада ператварыўся ў гэтыя дні ў пешаходны горад. Паўсюль выставы, бойкі гандаль, дым ад шашлыкоў, музыка, сьпевы, міліцыянты спраўджваюць усіх, хто ідзе на фэстываль.
Сёлета ў ім узялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 40 суполак нацыянальных меншасьцяў, а ў першым фэстывалі такіх дэлегацый было ўсяго 11.

На ўсіх падыходах да фэстывалю людзей спраўджвалі міліцыянты

Габрэйскі хлопчык за пільным заняткам

Танцы ад татараў і башкіраў

Праўда, дэлегацыю туркаў, якая ўпершыню ўдзельнічала ў мэрапрыемствах, да прыкладу, прадстаўляла толькі адна дзяўчына, а латышоў – усяго тры прадстаўнікі.

Затое даволі ўнушальна глядзелася кітайская дэлегацыя, якая таксама бярэ ўдзел у фэстывалі ўпершыню. У Горадні працавала 28 падворкаў, на якіх адбываліся канцэрты, а таксама можна было пакаштаваць тыя ці іншыя нацыянальныя стравы.

Прадстаўніцы Кітая прапаноўвалі пасмакавць іх гарбаты

Традыцыйна, адна з самых вялікіх дэлегацый на фэстывалі польскай меншасьці. Як вядома, зараз у Беларусі дзейнічаюць два Саюзы палякаў: афіцыйны на чалае з Станіславам Сямашкам – іх падвор’е размясьцілася традыцыйна ў двары Новага каралеўскага замка, і СПБ на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі і ня быў запрошаны да ўдзелу ў фэстывалі.

Дэлегацыя СПБ на чале з Станіславам Сямашкам

Тым ня менш у двары свайго офіса сябры СПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс самастойна зладзілі фэстываль польскай песьні.
Адкрываючы яго, актывіст Андрэй Пачобут зазначыў, што нягледзячы на тое, што ўлады не запрасілі іх, яны ёсьць, дзейнічаюць і нават зрабілі тут свой нацыянальны падворак.

“Мы арганізоўваем сваю імпрэзу, каб паказаць, што мы ёсьць і патрэбныя людзям. І ня гледзячы на тое, што Аляксандар Лукашэнка кажа, што ў краіне няма праблем з нацыянальнымі меншасьцямі, відавочна што яны ёсьць і таму наш фэстываль адбываецца менавіта ў такіх умовах”.

У падворку свайго офіса прадстаўнікі СПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс зладзілі фэстываль польскай песьні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG