Сёньня ў сьвеце, 2-3 чэрвеня

1
Вялікабрытанія. Кветкі на вуліцы Duke Street у горадзе Whitehaven на месцы, дзе таксіст забіў трох чалавек.

2
Вялікабрытанія. Вуліца Duke Street у горадзе Whitehaven - адно зь месцаў трагедыі, калі таксіст расстраляў 12 чалавек.

3
Вялікабрытанія. Таксі на стаянцы на Duke Street - адно зь месцаў трагедыі.

4
Бангладэш, Дака. Паліцыянт на руінах 4-павярховага дома, у выніку абрушэньня якога загінулі 25 чалавек.

5
Кітай, Ган-Конг. У адным з паркаў людзі фатаграфуюць інсталяцыі, якія нагадваюць аб падаўленьні студэнцкіх пратэстаў на пляцы Цяньаньмэнь у 1989 годзе.

6
Расея. Чарговая антытэрарыстычная апэрацыя расейскага спэцназу ў Махачкале.

7
Турэччына. Дэманстранты скандуюць антыізраілськія лёзунгі ў аэрапорце падчас сустрэчы дэпартаваных з Ізраілю турак.

8
Афганістан. Вайсковец афганскай арміі шукае самаробныя выбуховыя прыстасаваньні ў правінцыі Кандагар.