Спадарыня: «Зараз карупцыя — яна ёсьць усюды, на мой погляд».
Спадар: «Думаю, як усюды — кумаўство. Можа, ня можа працаваць — усё адно возьмуць».
Спадарыня: «У нас дзеці цяперашніх і былых начальнікаў кантралююць аптэчны бізнэс, будаўнічы. А ў самога Лукашэнкі дзеці таксама пры бацьку прыстроены».
Спадар: «Канечне, займаюцца — перавозкай, продажам. У іх усё сваё — маркеты адчыняюцца, лавачкі адчыняюцца».
Спадар: «Як заўсёды — кругавая парука. Знайшлі цёплыя месцы пасьля інстытутаў — і жывуць сабе прыпяваючы».
Спадарыня: «Грошы давалі і бралі — падчас паступленьня, здачы сэсіі. Усё гэта ёсьць у нас таксама — набліжана да тае сытуацыі, якая і ў Гарадзенскай вобласьці. Магчыма, і на падстаўных асобаў, але займаюцца камэрцыяй».
Спадар: «Дзеці чыноўнікаў адвучацца, і іх пасылаюць туды, куды яны хочуць. Яны там, дзе й бацькі. Такая карупцыя».
Спадарыня: «У Гомелі чула ў аўтобусах, у тралейбусах, што ў міліцыю зьвярнуцца нельга. Падаеш заяву, а яны не прымаюць. Накіроўваюць да ўчастковага, а той падобнымі справамі не займаецца».
Спадар: «Трэба глыбей глядзець: у школе — грошы, у паліклініцы — грошы. Усюды ўсё за грошы».
Спадар: «Гэтая карупцыя, я лічу, была, ёсьць і будзе — усё зараз павязана й робіцца за грошы. Я сам 33 гады працаваў у МУС і ведаю пра гэта».
Спадарыня: «Фактаў я ня ведаю. Я не сустракалася з карупцыяй тэт-а-тэт, таму нічога не магу сказаць».
Спадар: «Гэтага ўсюды хапае, і найбольш — у вярхах, у чыноўнікаў. Бяруць, ды яшчэ й як».
Спадар: «На гэта сьледчыя органы павінны адказваць, а самому — цяжка сказаць».