Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў, што Мытны зьвяз не запрацуе з 1 ліпеня


Мытны зьвяз Расеі, Беларусі і Казахстану ня зможа запрацаваць на поўную моц з 1 ліпеня 2010 году, як гэта меркавалася раней, заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у інтэрвію тэлерадыёкампаніі "Мир".

Як падае БелаПАН, адказваючы на пытаньне журналіста, ці зможа Мытны зьвяз з 1 ліпеня запрацаваць на поўную моц, прэм'ер-міністр Расіі сказаў: "На поўную моц ня зможа".

21 траўня ў Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністры Расіі, Беларусі і Казахстану правялі перамовы, на якіх так і не змаглі ўзгадніць пазыцыі па Мытным кодэксе Мытнага зьвязу.

"Яны носяць цалкам канкрэтны характар, і, безумоўна, рашэньне тым ці іншым чынам гэтых праблем наўпрост зьвязана з эканамічным самаадчуваньнем цэлых галін эканомік нашых краін", — сказаў Пуцін.

Сярод такіх пазыцый расейскі прэм'ер вылучыў праблемы ўзгадненьня мыта на шэраг тавараў. Напрыклад, Расея настойвае на падтрыманьні пэўнага ўзроўню мыта на ўвоз аўтамабіляў для падтрымкі расейскага аўтапраму. Таксама, паводле слоў Пуціна, існуе праблема ўзгадненьня вывазнога мыта на сырую нафту зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG