Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына вярнула Беларусі ўнікальную кніжную калекцыю


Калекцыя ўключае ў сябе больш за 500 кніг па біялёгіі, у тым ліку батаніцы, выдадзеных на лацінскай, нямецкай, францускай, расейскай, украінскай і беларускай мовах у пэрыяд паміж 1824 і 1940 гадамі. Кнігі былі вывезеныя ў Нямеччыну падчас Другой усясьветнай вайны.


Як падае нямецкае агенцтва DPA, большасьць кніг апошнім часам знаходзілася ў Батанічным музэі ў бэрлінскім раёне Далем. Кнігі захаваліся ў добрым стане. На іх засталіся старыя пячаткі Ленінскай бібліятэкі ў Менску.

Выступаючы са словамі падзякі на адрас нямецкіх уладаў, амбасадар Беларусі ў Бэрліне Андрэй Гіро падкрэсьліў вялікую сымбалічнасьць гэтай акцыі ў справе разьвіцьця далейшых сувязяў паміж народамі Беларусі і Нямеччыны.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG