Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Блакітны балёнік „Гавары праўду“ яны палічылі апазыцыйным матэрыялам”


Міліцыянты ў цывільным сьпінамі закрывалі канфіскаванае зь сядзібы «Рух наперад».
Міліцыянты ў цывільным сьпінамі закрывалі канфіскаванае зь сядзібы «Рух наперад».

Сёньня ў Магілёве адбыліся ператрусы ў сядзібах дзьвюх няўрадавых арганізацыяў: дабрачынным фондзе «Шчырасьць» і грамадзкай установе «Рух наперад». Канфіскаваныя кнігі, каляндарыкі, паветраныя балёнікі, сьцяжкі, на якіх была эмблема кампаніі «Гавары праўду». Для праверкі наяўнасьці інфармацыі паклёпніцкага характару на дзяржаву супрацоўнікі сілавых структураў забралі сыстэмныя блёкі ды статутную дакумэнтацыю арганізацыяў.


Два дзясяткі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і цывільным пад’ехалі на вуліцу Ленінскую ў падворак дому № 29, дзе разьмешчаныя сядзібы, апоўдні. Кіраўнікам арганізацыяў прад’явілі пастанову на ператрус, падпісаную старшым сьледчым аддзелу міліцыі Ленінскага раёну Юхневічам. Ператрус санкцыянаваў пракурор гэтага ж раёну Ігар Украінец.


«У гэтай пастанове ўказана, што ў дадзеным офісе нібыта могуць знаходзіцца рэчы, здабытыя злачынным шляхам, альбо дакумэнты, альбо матэрыялы, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня крымінальнай справы. На нашае пытаньне „Якія матэрыялы вы шукаеце?“ яны адказалі — усё што тычыцца апазыцыйных матэрыялаў. Блакітны балёнік „Гавары праўду“ яны палічылі апазыцыйным матэрыялам», паведаміў «Свабодзе» праваабаронцы Сяргей Фамін.

Ён прысутнічаў падчас ператрусу ў сядзібе дабрачыннага фонду «Шчырасьць».

Выносяць канфіскаваную маёмасьць дабрачыннага фонду «Шчырасьць».

Кіраўніку грамадзкай установы «Рух наперад» Сяргею Лапуціну супрацоўнікі сілавых структураў патлумачылі, што ў сядзібе яго арганізацыі знаходзяцца матэрыялы, якія утрымліваюць інфармацыю паклёпніцкага характару на дзяржаўныя органы, у тым ліку на прэзыдэнта.

Ператрус у офісах доўжыўся каля чатырох гадзінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG