Сьвет учора і сёньня, 13 – 14 траўня

1
У Бішкеку прайшла акцыя ў падтрымку часовага кіргіскага ўраду. Удзельнікі акцыі выказвалі пратэст супраць дзеяньняў прыхільнікаў Курманбека Бакіева ў паўднёвых раёнах Кіргізстану.

2
Прыхільнікі часовага кіргіскага ўраду запісваліся ў пятніцу ў аддзелы самаабароны. Аддзелы маюць дапамагаць у ахове правапарадку ў Бішкеку.

3
Удзельнік антыўрадавых пратэстаў на вуліцах сталіцы Тайлянду Бангкоку. Два чалавекі былі забітыя і ня менш як 18 параненыя пры сутыкненьнях дэманстрантаў зь сіламі арміі і паліцыі.

4
Міжнародны дзень памяці ахвяраў СНІДу. Акцыя "Запалі сьвечку" ў Кіеве.

5
Ратаўнікі працягваюць пошукі ахвяраў аварыі на шахце "Распадзкая" ў Кемераўскай вобласьці Расеі. Ахвярамі двух выбухаў на шахце сталі ня менш як 66 гарнякоў.

6
Заторы на вуліцах сталіцы Шры-Ланкі Каломба. Моцныя працяглыя дажджы затапілі вуліцы і паралізавалі рух.

7
Турысты – на заваленых сьмецьцем вуліцах Амстэрдаму. Тамтэйшыя сьмецяры страйкуюць з 6 траўня, дамагаючыся падвышэньня заробкаў і лепшых умоваў працы.

8
У выстаўнай залі на Парк Авэню ў Нью-Ёрку дэманструецца інсталяцыя францускага мастака Крыстыяна Балтанскага “Нечалавечая зямля”. На стварэньне інсталяцыі пайшло 30 тонаў адзеньня.

9
Пэлетон мінае “веласіпедную” скульптурную кампазыцыю падчас пятага этапу 93-й шматдзённай велагонкі “Джыра д’Італія”.

10
Футбалісты мадрыдзкага "Атлетыка" сьвяткуюць на вуліцах гішпанскай сталіцы перамогу ў Лізе Эўропы.

11
Беларускі брамнік Андрэй Мезін стрымлівае напор расейскіх хакеістаў. Зборная Беларусі саступіла камандзе Расеі ў матчы чэмпіянату сьвету ў Кёльне – 1:3.

12
Паліцыянт спрабуе скіраваць ласіху ў сетку. Паліцыйная апэрацыя спатрэбілася пасьля таго, як жывёліна забрыла ў прымесьце Любліна. Злавіўшы ласіху, паліцыянты адвезьлі яе назад у лес.

13
Індыйская мадэль Айшварыя Рай – на кінапраглядзе падчас 63-га Канскага фэстывалю.