Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сьмяротнае пакараньне трэба адмяняць. Мы ж сярэдзіна Эўропы”


На пытаньне “Як вы ставіцеся да таго, што Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе адбываюцца сьмяротныя пакараньні?” адказваюць жыхары Магілёва.

Спадарыня: “Дужа жорсткія бываюць злачынствы. Ну, тады трэба пажыцьцёва ім даваць. Калі ўся Эўропа, а мы частка Эўропы, то сапраўды гэтых злачынцаў трэба ізаляваць і не выпускаць, калі дакладна даказаная віна”.

Спадар сталага веку: “Я думаю, што адмяніць яе трэба. Канечне. Як усе, так і мы. Яго трэба пасадзіць на ўсё жыцьцё, і няхай сядзіць, пакутуе”.

Малады спадар: “А што, у нас дазволенае сьмяротнае пакараньне? Я ня ведаў. У краіне я доўга не знаходзіўся — сем гадоў. Я, канечне, супраць сьмяротнага пакараньня. Вырашаць лёс чалавека павінен Бог. Ён даў жыцьцё, ён яго забраў. Чалавек ня мае права пазбаўляць другога чалавека жыцьця”.

Спадар сталага веку: “Канечне, супраць. Мы ж сярэдзіна Эўропы. Павінны ісьці да Эўропы”.

Юнак: “Нармальна да гэтага стаўлюся. Бог, у прынцыпе, карае людзей, але калі нашая дзяржава мае права на гэта, то калі ласка. Калі людзі ўхваляюць такія дзеяньні дзяржавы —значыць, можна…”

Спадарыня: “Безумоўна адмоўна. Канечне, заўжды можна памыліцца. Жыцьцё чалавека — самае дарагое, што ў нас ёсьць. Пазбавіцца яго, ня будучы вінаватым, а такое можа быць… канечне, за дзяржаву крыўдна”.

Малады спадар: “Было б лепей, каб яго не было. Бываюць жа памылкі, таму лепей, каб жыцьцё засталося ў чалавека”.

Маладыя спадар са спадарыняй. Спадар: “Яно павінна быць”.

Спадарыня: “А што іх яшчэ трымаць? Што глядзець на ўсіх? У нас павінна быць сваё меркаваньне”.

Спадар: “Мы – сувэрэнная дзяржава, якая мае сваё бачаньне і павінна мець свой пункт гледжаньня й не глядзець на некага”.

Спадарыня: “Напэўна, яна патрэбная, бо ёсьць такія злачынствы, якім няма апраўданьня. Нам яшчэ далекавата да Эўропы. Там меней злачынстваў”.

Спадарыня: “Грамадзтва ідзе да таго, што трэба гуманна ставіцца да чалавека, аднак усякія сытуацыі бываюць. З гледзішча эўрапейскай супольнасьці, можа, і слушна, што адмяняюць, а з другога боку — ёсьць такія людзі, у якіх інтэлект зусім не захоўваецца і яны сябе кантраляваць ня могуць. Іх трэба неяк ізаляваць, калі не караць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG