Юры Сьвірко нарадзіўся ў 1974 годзе ў Магілёве, але неўзабаве пераехаў ва ўсходнюю Нямеччыну (ГДР), дзе служыў бацька. У 1977-1989 гадох жыў у Алма-Аце, далей у Адэсе, дзе скончыў школу.
Першакурсьнікам журфаку БДУ ў 1991 годзе стаў парлямэнцкім карэспандэнтам, працаваў на БелаПАН і розныя газэты. У 19 гадоў стаў штатным карэспандэнтам па Беларусі Ўсерасейскай дзяржтэлерадыёкампаніі («Вести» ды «Радио России»), адначасова працаваў на агенцтва Reuters і латвійскую газэту Diena.
У 1997-2000 быў першым ды апошнім у гісторыі штатным карэспандэнтам BBC у Беларусі, працуючы на ангельскай, расейскай і ўкраінскай мовах, потым — супрацоўнічаў з Радыё Свабода і маскоўскім «Коммерсантом».
У чэрвені 2004 году пад час візыту дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менск быў зьбіты невядомымі ў будынку Дома ўраду за спробу прайсьці туды зь дзьвюма дзейнымі карткамі акрэдытацыі — МЗС і палаты прадстаўнікоў.
З лютага 2005 году працаваў у кіеўскім бюро Радыё Свабода, быў вядучым ранішніх эфіраў украінскай службы. З чэрвеня 2005 году — дырэктар інфармацыйнага цэнтру кіеўскага "«Коммерсанта», зь верасьня 2006 году перайшоў у дзелавую газэту «Экономические известия», дзе працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара, а з красавіка 2007-га па красавік 2008-га — галоўным рэдактарам. Папрацаваў галоўным рэдактарам масавай бясплатнай кіеўскай газэты «Обзор», закрытай на хвалі крызісу 2008 году, ды ў шэрагу іншых праектаў. Зараз рыхтуе да запуску ў Кіеве ўласную «Обзор-газету», якая будзе друкаваць беларускую старонку ды мае ў афіцыйнай зарэгістраванай украінскім Мінюстам назьве словы «Агляд-газета». Вядзе ўласны блог на папулярным сайце «Українська правда», дзе частку запісаў робіць па-беларуску. Кансультант варшаўскага БДІПЧ АБСЭ, сябра Беларускай дарадчай рады кіеўскага офісу фонду «Усходняя Эўропа» —філіі фонду «Эўразія».
Мае жонку. Першая дачка нарадзілася ў Менску, другая й сын — у Кіеве.
Адказы Юрыя Сьвірка можна ТУТ.