Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў дае дабро расейскаму флёту з бойкамі, дымавымі шашкамі і яйкамі


Украінскі і расейскі парлямэнты сёньня ратыфікавалі пагадненьне аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня Чарнаморскага флёту ў Крыме да 2042 году.

Пагадненьне было дасягнутае прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі, Віктарам Януковічам і Дзьмітрыем Мядзьведзевым, падчас іхняй сустрэчы ў Харкаве 21 красавіка.

Цаною за згоду Кіеву на дысьлякацыю расейскага флёту на ўкраінскай тэрыторыі да 2042 году было зьніжэньне кошту на расейскі газ для Ўкраіны.

Падчас сустрэчы Януковіча зь Мядзьведзевым “Газпром” і “Нафтагаз Украіны” падпісалі дапаўненьні да кантрактаў аб пастаўках і ўмовах транзыту расейскага газу да 2019 году. Януковіч паведаміў журналістам, што Масква пайшла насустрач Кіеву, зьнізіўшы кошт на газ для Ўкраіны з 330 да 230 даляраў за тысячу кубамэтраў. У выніку, на працягу 10 гадоў Украіна атрымае "інвэстыцыйную дапамогу" ад Расеі ў выглядзе газу на суму каля 40 мільярдаў даляраў.

Ратыфікацыя дамовы аб дысьлякацыі Чарнаморскага флёту ў Крыму прайшла безь ніякіх праблемаў у Дзяржаўнай Думе Расеі. Там за дамову прагаласавалі 410 дэпутатаў.

Затое ратыфікацыя ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве прайшла пры вельмі гучных пратэстах апазыцыі, як у будынку парлямэнту, так і знутры. Дэпутаты апазыцыі закідвалі старшыню Вярхоўнай Рады Ўладзіміра Літвіна яйкамі, калі ён адкрываў сэсію і прымаў прысягу ад новых дэпутатаў. Потым у залі Вярхоўнай Рады пачаліся тузаніна і бойкі, а залю напоўніў дым ад дымавых шашак. Нягледзячы на такія абставіны, Літвіну ўдалося паставіць дамову аб Чарнаморскім флёце на галасаваньне, і яе падтрымалі 236 дэпутатаў большасьці. Паводле паведамденьняў украінскіх СМІ, на сэсіі было зарэгістравана 211 дэпутатаў.

Бойкі і тузаніна ўзьніклі таксама паміж прыхільнікамі парлямэнцкай большасьці і апазыцыі ды міліцыяй перад будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве.





Пратэсты ля ўкраінскага парлямэнту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:12 0:00
Наўпроставы лінк


Юлія Цімашэнка, лідэр найбольшага апазыцыйнага блёку, які носіць яе імя, заявіла, што едзе ў рэгіёны, каб "падымаць людзей" і агітаваць за датэрміновыя парлямэнцкія выбары.










Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG