Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гандлюецца з Масквою не за Бакіева, а за прэфэрэнцыі


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

Менскі палітоляг Аляксандар Класкоўскі, ацэньваючы сёньняшнія антырасейскія заявы беларускага кіраўніка, мяркуе, што Лукашэнка вядзе спрэчку з Расеяй не за Бакіева, а за эканамічныя прэфэрэнцыі.


"Галоўнае, што зачапіла Лукашэнку, гэта заява Мядзьведзева, што хай Беларусь адрозна ад Украіны не спадзяецца на прэфэрэнцыі. Зараз Бакіеў выглядае такім палітычным інструмэнтам у руках у Лукашэнкі. Гэта зручная дымавая заслона, каб не казаць, што вы задралі цэны, таму ўсё, капец братняй інтэграцыі. Усё гэта падаецца пад маркай змаганьня за зрынутага неканстытуцыйным шляхам калегу. Насамрэч, гэта карэнныя супярэчнасьці паміж Менскам і Масквою, якія грунтуюцца на эканамічнай глебе і на зьвязаных з гэтым замашкамі Крамля з мэтай прыхапіць тут кавалкі ўласнасьці, а можа і замахнуцца на сувэрэнітэт Беларусі".

А. Класкоўскі лічыць, што да выгнаньня зь Беларусі расейскіх вайсковых базаў справа ўсё ж ня дойдзе, але Менск можа сапсаваць вайсковую супрацу, прынамсі ў рамках АДКБ.

Заява Лукашэнкі аб тым, што за вайсковыя базы Беларусь не мае ні капейкі не адпавядае рэчаіснасьці. А. Класкоўскі нагадвае, што ў свой час Беларусі за гэтыя базы сьпісалі каля мільярда даляраў газавага доўгу, апрача таго Менск доўгі час меў вялікія эканамічныя прэфэрэнцыі ад Расеі ў тым ліку і з-за гэтых базаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG