Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: "Бакіеў зьмякчае свае ацэнкі"


Паводле палітоляга Аляксея Караля, прэс-канфэрэнцыі лідэры краін і асабліва лідэры, якія страцілі свае пасады, ладзяць не для таго, каб адказаць на пытаньні журналістаў, а каб данесьці свае думкі:

"І мне здаецца, што сёньняшняя прэс-канфэрэнцыя Бакіева была менавіта мэтанакіраваным пасланьнем. Першае — што ён зьмякчае свае ацэнкі і на адрас Масквы, і на адрас часовага ўраду, тых сілаў, якія ўзялі верх у Бішкеку. Масква ўжо не абвінавачваецца непасрэдна ў правядзеньні спэцапэрацыі, і часовы ўрад ужо не кваліфікуецца выключна як "банда", а ёсьць пасыл, што я гатовы яму дапамагчы. Гэта і ёсьць сыгнал на магчымае прымірэньне на пэўных умовах. Умовы — тыя ж, якія прагучалі раней: гэта гарантыя бясьпекі яго хаўрусьнікаў і, галоўнае, яго родзічаў. І з магчымым намёкам, што ён тады як бы захавае статус без абвінавачаньняў у падзеях у Бішкеку і магчымасьць спакойна жыць далей. У якім статусе, ён яшчэ ня ведае".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG