Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан імкнецца ў мытны саюз Беларусі, Казахстану і Расеі


Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

Кіргізстану для падтрыманьня эканомікі краіны неабходна ўступіць у мытны саюз, заявіў сёньня першы намесьнік кіраўніка часовага ўраду Алмазьбек Атамбаеў.

"Мы кажам, што гатовыя ўступіць у Мытны саюз", – цытуе Атамбаева агенцтва Інтэрфакс.

Неабходнасьць ўступленьня ў Мытны саюз прадыктаваная імкненьнем уладаў краіны падтрымаць эканоміку Кіргізстану. "Інакш рост цэнаў вельмі моцна ударыць па нашай эканоміцы", – патлумачыў Атамбаеў.

"Я заўсёды быў прыхільнікам ўступленьня ў Мытны саюз, прыхільнікам таго, каб жыць дружна з суседзямі", – дадаў ён.

Алмазьбек Атамбаеў мяркуе, што адносіны з суседнімі дзяржавамі ў Кіргізстану ў апошнія месяцы рэзка пагоршыліся, "фактычна разарваныя былі адносіны з Расеяй, Узбэкістанам, нават Казахстан пачаў ставіць калючы дрот на мяжы".

Адразу пасьля зьмены ўлады ў Кіргізстане і фармаваньня часовага ўраду Алмазьбек Атамбаеў наведаў Маскву, дзе правёў перамовы з прэм’ерам РФ Уладзімерам Пуціным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG