Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Барыс Хамайда


Барыс Хамайда (зьлева).
Барыс Хамайда (зьлева).

Вядомы грамадзкі актывіст Барыс Хамайда затрыманы на вуліцы Дзімітрава ў Віцебску. Афіцыйная прычына затрыманьня —пераход дарогі ў неналежным месцы.



Барыс Хамайда ішоў ад будынку Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, дзе знаходзіўся на знак салідарнасьці з затрыманым Сяргеем Каваленкам.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортваньне сьцяга на прыступках будынку суду. Паплечнікі Сяргея Каваленкі, якія прыйшлі падтрымаць яго да пастарунку, заяўляюць, што міліцыянты усчалі за імі «паляваньне». Журналістаў Сяргея Серабро і Алену Сьцяпанаву таксама па горадзе суправаджаюць людзі ў цывільным.

Раней быў затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў і палітык Павал Севярынец. Іх таксама даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе ўтрымліваецца Сяргей Каваленка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG