Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты СПБ удзельнічалі ў жалобнай імшы ў Катыні


Актывісты незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі ўдзельнічалі ў жалобнай імшы, якая адбылася ў Катыні на месцы расстрэлу польскіх афіцэраў. На ёй маліліся за ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай Марыяй, іншыя афіцыйныя асобы, сваякі расстраляных у Катыні афіцэраў.

Зараз актывісты СПБ вяртаюцца дахаты ў Беларусь.

Да аэрадрому, ля якога разьбіўся самалёт прэзыдэнта Польшчы, нікога не пускаюць, паведаміў Андрэй Пачобут — намесьнік Анжалікі Борыс. Ён сказаў, што знаходзіцца ў шоку пасьля таго, што здарылася.

Пачобут: «Я асабіста там шмат каго ведаў, у тым самалёце. Гэтыя людзі шмат дапамагалі нам, дапамагалі Беларусі. Тое, што „Белсат“ ёсьць — гэта заслуга Качыньскага, „карта паляка“ — заслуга Качыньскіх, Радыё Рацыя — таксама. Быў бы іншы ўрад тады ў Польшчы, магчыма, і не было б усяго гэтага».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG