Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія Мытнага Зьвязу абмяркуе пытаньне нафтавых мытаў


16 красавіка Камісія Мытнага Зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі плянуе разгледзець пытаньне экспартных мытаў у межах Зьвязу, уключна з нафтавымі.


Пра гэта паведаміў сёньня адказны сакратар камісіі Сяргей Глазьеў, перадае БелаПАН са спасылкай на РИА Новости.

Паводле словаў спадара Глазьева, новае пагадненьне прадугледжвае спагнаньне экспартных мытаў у краіне, што выпускае тавар у трэція краіны, а залічэньне – у бюджэт краіны вытворчасьці тавара.

"Адзіная праблема – нафта і нафтапрадукты", -- адзначыў С.Глазьеў.

Ён не выключае, што ў асобным дакумэнце будзе прапісана "расшчапленьне" мытаў на нафтапрадукты паміж бюджэтамі Расеі і Беларусі пры пастаўках за межы Мытнага Зьвязу. Пастаўкі нафты ў Беларусь для ўнутранага спажываньня па-ранейшаму мяркуецца абкладаць мытай, адказны сакратар камісіі Мытнага Зьвязу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG