Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ельску забаранілі сход ліквідатараў


Васіль Сіліверст
Васіль Сіліверст
Ельскі райвыканкам ня даў дазволу ліквідатару, інваліду другой групы Васілю Сіліверсту на правядзеньне 27 сакавіка сходу удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прапанова на такі сход была запісана ў кнізе заўваг і прапановаў райвыканкаму.

У пісьмовай адмове старшыня райвыканкаму Мікалай Процык спаслаўся на артукулы 5 і 9 Закону «Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні». Падрабязнасьці адмовы не падаюцца. Але выглядае, што райвыканкам не задаволіла форма звароту — не заява зь пісьмовым абавязкам забясьпечыць арганізацыю згаданага мерапрыемства, а запіс ў кнізе заўваг.

У адрозьненьне ад Ельскага, Калінкавіцкі райвыканкам станоўча адрэагаваў на замову спадара Сіліверста правесьці такі сход ў Калінкавічах. Запытаў толькі ў дадатак плян правядзеньня сходу ліквідатараў.


Васіль Сіліверст нарадзіўся ў Ельску, а жыве цяпер у Калінкавічах. У 1988 годзе ён як афіцэр запасу паўгода служыў і працаваў у 30-кілямэтровай зоне ЧАЭС. Дамагаўся, каб ягоныя захворваньні ды інваліднасьць былі зьвязаныя з удзелам у мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Тры разы трымаў галадоўку. Ініцыяваў стварэньне ў Калінкавічах першаснай грамадзкай суполкі «Ліквідатар», якая аб’яднала чарнобыльскіх інвалідаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG