«Я меўся, — кажа спадар Кацора, — ствараць музэй памнажальнай тэхнікі часоў станаўленьня беларускай дэмакратыі. На маю заяву вярнуць рататар адзін з намесьнікаў начальніка паведаміў у лісьце ад 11 сакавіка, што „якіх-кольвечы пацьвярджаючых дакумэнтаў пра паступленьне ўказанай прылады для яе захаваньня ў УКДБ няма“. Ня знойдзены рататар і сярод прадметаў, якія знаходзяцца на захаваньні. Управа наогул ня мае зьвестак, дзе ён знаходзіцца».
Нічога не паведамілі актывісту й пра нібыта знойдзеныя ў адабраным у яго сыстэмным блёку кампутара зьвесткі, якія маюць дачыненьне да крымінальнай справы супраць незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».
Уладзімер Кацора наважаны дамагацца вяртаньня адабранай тэхнікі праз пракуратуру й суд, як гэта й раіць у лісьце намесьнік начальніка УКДБ.