Пасьля таго як сьледчыя і спэцнаўцы пакінулі офіс “Хартыі-97”, Наталья Радзіна распавяла “Свабодзе” вынікі міліцэйскай “спэцапэрацыі”.
“Сканфіскавалі восем сыстэмных блёкаў. Прычым, з парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, паколькі адмовіліся запісваць сэрыйныя нумары кампутарнай тэхнікі ў пратакол. Яны іх проста запакавалі ў цэляфанавыя пакеты з-пад сьмецьця. Заляпілі пячаткай і пайшлі”.
Натальля Радзіна падчас ператрусу пацярпела сама:
“У мяне ўжо здаравенны фінгал пад вокам, я, натуральна, буду здымаць пабоі. Пакуль ня ведаю, хто канкрэтна гэта зрабіў, таму што яны па-бандыцку зьбеглі зь верхніх паверхаў, калі я падыходзіла да дзьвярэй. Накінуліся на мяне ў той момант, калі я працягнула руку, каб зачыніць дзьверы. Пачалі мяне піхаць, нанесьлі ўдары ў вобласьць скроні і ў вока. У выніку разьбілі вока. І толькі потым, пасьля гэтага, яны прад’явілі пастанову пра ператрус.
Але самае бязьмежжа пачалося пасьля таго, як да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС далучыліся двое ў вязаных масках з проразямі. Калі я запытала – хто яны такія – яны ў адказ выкідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні. Прычым, рабілі гэта шмат разоў”.

Пачалі мяне піхаць, нанесьлі ўдары ў вобласьць скроні і ў вока. У выніку разьбілі вока.