На нарадзе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе паўтараць памылак суседзяў, бо пры адпаведным кантролі гэты від бізнэсу можа прыносіць істотны прыбытак. Ён выказаўся за тое, каб дзяржава і надалей жорстка рэгулявала сфэру, у якой круцяцца вялізныя грошы.
Самі ўдзельнікі рынку выказваюцца адносна пэрспэктываў у гэтай галіне досыць стрымана. Уладальнік сеткі забаўляльна-гульнявых установаў “Dankoff-Club” Юрый Данькоў кажа, што патэнцыйных інвэстараў палохае непрадказальнасьць беларускага заканадаўства: асобныя нормы часта перапісваюцца, у выніку чаго зводзяцца на нуль усе ранейшыя намаганьні. Ня бачыць ён асаблівага плёну і ад пераезду ў Беларусь некаторых расейскіх гульнявых установаў — колькасьць замежнікаў у іх мізэрная ў параўнаньні з тым, колькі тых жа расейцаў едзе гуляць у іншыя эўрапейскія краіны:
“Адкрылася “Вікторыя”, паставілі яны 15 сталоў. Ну і што? Сядзяць у стратах. Мільёнаў дзесяць у разьвіцьцё кінулі, але ніякай гарантыі — пойдзе яно ці не? Тым больш з гэтымі законамі — як яны і дзе сёньня павылазяць? Бо чалавек прыйшоў, уклаў 2—3 мільёны даляраў інвэстыцый у гэты від дзейнасьці, а яму потым кажуць: у нас новы закон, давай жыць па-новаму. Будзем кантраляваць, колькі чалавек прайграў. Дык каму гэта патрэбна? Тое, што яны думалі хапануць ад таго, што нібыта паедуць расейцы і будуць гуляць, дык гэта не апраўдалася. “Шангры Ла” крыху павазіла людзей самалётам, магчыма, нейкую капейчыну зарабілі, але палічаць выдаткі за паўгода і самі ўбачаць — ці трэба ім гэта? Так, пантануліся, паказалі, што такое гульнявы бізнэс па-маскоўску, як ён прыгожа зіхаціць, як павінен глядзецца. Але вы думаеце, яны хочуць зрабіць копію Лас-Вэгасу? Дык зь Менску Лас-Вэгас ня зробіш, гэта звычайны горад, а не забаўляльны цэнтар. Прывучыць людзей езьдзіць гуляць? Ды ніхто масава не паедзе”.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што паўгода таму даў даручэньне ўраду і зацікаўленым ведамствам распрацаваць кірункі разьвіцьця гульнявога бізнэсу ў Беларусі з улікам эканамічных і сацыяльных фактараў. Паводле ягоных слоў, гэтая канцэпцыя прадугледжвае ўзмацненьне дзяржаўнага кантролю, выключэньне магчымасьці ўдзелу ў гэтай сфэры крымінальных структур, істотнае падвышэньне падатковых паступленьняў у бюджэт, а таксама абарону беларускага народа ад “гульнявой залежнасьці”.
Цалкам тэкст канцэпцыі пакуль не агалошваецца. Аднак некаторы час таму чыноўнікі Міністэрства спорту і турызму гаварылі, што сярод іншых плянаваных захадаў мяркуецца стварыць адзіную кампутарную сыстэму ўліку гульцоў, іхных выйгрышаў і пройгрышаў, а таксама максымальна ўберагчы людзей ад банкруцтва — маўляў, калі чалавек прайграў у эквіваленце тры базавыя велічыні, то да канца месяца ўваход у любое казіно ў Беларусі будзе яму забаронены. Юрый Данькоў ад такіх навацыяў не ў захапленьні:
“Думаю, што гэта абсалютнае глупства. Як мне бачыцца, папулізм у чыстым выглядзе. Калі хтосьці хоча прыпадобніцца да Дзяржкантролю, які вельмі часта заяўляе, што ён хоча жорстка кантраляваць гульнявы бізнэс і што гэтай сфэры патрэбны ўсё большы і большы кантроль, то пра які яшчэ дадатковы кантроль гаворка? Гульнявы бізнэс сёньня такі празрысты, што празрысьцей не прыдумаеш! Акцызны падатак і пэўная колькасьць людзей у залі — вось і ўсё! Пра якія стаўкі яны кажуць? Хочаш гэта кантраляваць — ну дык хадзі, глядзі, як людзі гуляюць. Але калі сёньня ў краіне няма чорных абаротных сродкаў, то хто будзе гуляць на грошы з заробку? Нейкія 120 даляраў людзі будуць “ганяць”? Яны ўсё яшчэ спадзяюцца, што, можа, расеец прыедзе, якую тысячу адшкадуе? Але чаго расейцу сюды ехаць? Чаго італьянцу сюды ехаць, калі яны паедуць у Эўропу і там для іх будуць зусім іншыя, прадказальныя ўмовы?”
Паводле зьвестак Міністэрства спорту і турызму Беларусі, гульнявы бізнэс штогод прыносіць у бюджэт 10—12 мільярдаў рублёў. Між тым актыўныя дзеячы гэтай сфэры лічаць, што ўлады ня надта стымулююць разьвіцьцё станоўчых працэсаў у галіне. Так, ад канца жніўня 2009 году накладзены мараторый на рэгістрацыю новых суб’ектаў гаспадараньня ў гэтым сэктары. Гэтаксама няма ніякай гарантыі, што новая канцэпцыя разьвіцьця гульнявога бізнэсу будзе менавіта спрыяць, а не перашкаджаць дэкляраваным намерам ня ставіць бар’ераў на шляху ахвотных інвэставаць у гэтую справу. Прыкладам, шмат каго дзівяць разьлікі, якімі кіруецца ведамства пры вылічэньнія падатковага цяжару. Так, калі казіно мае да 10 гульнявых сталоў, то ўстанова плаціць 3,5 тысячы эўра падатку за кожны. Але калі звыш 10 — то 4 тысячы эўра, што не зусім лягічна, бо ад большай колькасьці звычайна ідуць зьніжкі.

Прадугледжваецца ўзмацненьне дзяржаўнага кантролю і абарона народа ад “гульнявой залежнасьці”.

Гэта абсалютнае глупства. Папулізм у чыстым выглядзе.