Кіраўнік прадпрыемства, мясцовы каардынатар руху «За Свабоду» Пятро Кузьняцоў кажа, што Гомельшчына апошнія гады адчувае вострую патрэбу ў незалежнай газэце. Даволі шмат жыхароў рэгіёну, ня маючы магчымасьці карыстацца інтэрнэтам, застаюцца без аб’ектыўнай інфармацыі.
Паводле Кузьняцова, прадпрыемства гатова ўжо праз месяц пасьля рэгістрацыі выпусьціць першы нумар газэты. Напачатку яе плянуецца выдаваць адзін раз на тыдзень на беларускай і расейскай мовах.
Стваральнікі газэты не выключаюць, што з рэгістрацыяй газэты могуць узьнікнуць цяжкасьці. Аднак яны гатовыя нават у судзе адстойваць права грамадзянаў на свабодную інфармацыю.