Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: рэдактарку польскамоўнай газэты выклікалі ў пастарунак


Супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць Ірэну Валюсь ля будынка суда, дзе праходзіць працэс па справе Тэрэсы Собаль.
Супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць Ірэну Валюсь ля будынка суда, дзе праходзіць працэс па справе Тэрэсы Собаль.

Сёньня журналістку Ірэну Валюсь выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні ў зьвязку з акцыяй сябраў Саюзу палякаў, якая адбылася 17 лютага каля гэтага райаддзелу міліцыі.

Ірэна Валюсь
Сьледчы сказаў, што выклікаў яе ў якасьці сьведкі, але Ірэна Валюсь адмовілася даваць паказаньні.

Нагадаем, што 17 лютага прыблізна сто сябраў Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, прыйшлі да Кастрычніцкага РАУС, каб выказаць падтрымку тром сваім паплечнікам, якія сядзелі ў міліцэйскім спэцпрыёмніку. Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут былі арыштаваныя на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася каля Дома польскага ў Горадні 10 лютага. Сабраныя правялі каля пастарунку вулічную малітву.

Ірэна Валюсь рэдагуе газэту «Głos znad Niemna na uchodźstwie».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG