Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч і Борыс праводзяць сустрэчы ў Эўрапарлямэнце


Адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі, старшыня руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і старшыня неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, якія знаходзяцца ў Брусэлі, сустрэліся з эўрапарлямэнтарамі розных фракцыяў з Польшчы.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, абмеркавана сытуацыя ў Беларусі, а таксама магчымыя дзеяньні, якія спрыялі б пакрокаваму збліжэньню, а ня толькі руху з аднаго, эўрапейскага, боку.

«Найперш размова ішла пра падзеі, якія адбываліся вакол Саюзу палякаў. Мы падкрэсьлівалі, што гэта праблема ня толькі палякаў на Беларусі. Ідзе наступ на дэмакратычныя свабоды, на незалежныя арганізацыі. І былі прыклады БХД і „Маладога фронту“, што фактычна спыненая рэгістрацыя і ўлада спрабуе ствараць ляяльныя арганізацыі. Сцэнар падобны да таго, як гэта было з Саюзам пісьменьнікаў. Мы спрабавалі сказаць, што гэта ня ёсьць толькі праблемай беларускіх палякаў. Іх рэпрэсуюць найперш, бо яны ёсьць значнай часткай незалежнага дэмакратычнага грамадзтва».

Сёньня ж Аляксандар Мілінкевіч і Анжаліка Борыс сустрэнуцца са старшынёй Эўрапарлямэнту Ежы Бузэкам і дэлегацыяй Эўрапарлямэнту па Беларусі пад кіраўніцтвам Яцэка Пратасэвіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG