Пра гэта паведаміла старшыня непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс. Яна ўдакладніла, што Банцара выпусьцілі а 6-й раніцы, а Яскевіча і Пачобута — а 7-й. Якраз да гэтага часу яна зь іншымі актывістамі пасьпела да Кастрычніцкага РАУС на вуліцы Гая, дзе знаходзіцца міліцэйскі спэцпрыёмнік, каб сустрэць Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута.
Выйшлі на волю актывісты Саюзу палякаў

20 лютага раніцай у Горадні выйшлі на волю Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут, якія сядзелі пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі незарэгістраванага Саюзу палякаў. Ігар Банцар усе пяць дзён галадаваў.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1