Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярмошынай новы намесьнік


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Сёньня новым намесьнікам старшыні ЦВК прызначаны дырэктар Нацыянальнага цэнтру прававых дасьледаваньняў пры прэзыдэнце Беларусі Вадзім Іпатаў. Ён замяніў на гэтай пасадзе Валерыя Міцкевіча.

Гэта было першае пытаньне, якое разглядалася на пасяджэньні ЦВК у Менску.

Паводле Л.Ярмошынай, В.Міцкевіч, якога нядаўна прызначылі намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, напісаў заяву на імя А.Лукашэнкі. Ён папрасіў у сувязі з новым прызначэньнем вызваліць яго ад працы ў ЦВК.

Паводле Л.Ярмошынай, юрыдычных перашкодаў для спалучэньня гэтых дзьвюх пасадаў няма. Але, як напісаў у сваім лісьце спадар Міцкевіч, каб ніхто ня кінуў камень у ягоны гарод, асабліва падчас прэзыдэнцкіх выбараў, ён просіць вызваліць яго ад гэтай пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG