Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: будзе “чорны сьпіс”


МЗС Польшчы прыняло рашэньне, паводле якога асобы, якія маюць непасрэднае дачыненьне да рэпрэсіяў супраць беларускіх палякаў, ня будуць мець магчымасьці ўехаць на тэрыторыю Польшчы.

Пра гэта заявіў віцэ-міністар замежных справаў Анджэй Крэмэр.

“Калі рэпрэсіі ня спыняцца, мы будзем паступова рабіць крокі ў накірунку замарожваньня дачыненьняў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”, - заявіў дыплямат.

***

Ежы Бузэк: “Я спадзяюся, што да санкцыяў ня дойдзе”

Кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк склікаў 15 лютага ў Варшаве адмысловую прэсавую канфэрэнцыю ў справе арыштаў актывістаў СПБ.



Суды над кіраўніцтвам СПБ: арышты і штрафы

Сёньня ў Горадні і Валожыне судзілі кіраўнікоў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Кіраўніцу СПБ Анжаліку Борыс суд аштрафаваў на 1 мільён 50 тысяч рублёў.


“Беларусь ашукала польскую дыпляматыю”

Пра гэта заявіў Мацей Плазынські, польскі сэнатар і кіраўнік Wspólnoty Polskiej — арганізацыі, якая супрацоўнічае з польскімі меншасьцямі па ўсім сьвеце.



У МЗС Польшчы тэрміновая нарада ў сувязі з падзеямі ў Беларусі

У МЗС Польшчы ў Варшаве скліканая тэрміновая нарада ў зьвязку з затрыманьнем актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG